1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси
Членская организация Федерации профсоюзов Беларуси Телефон: +375 (17) 218-29-57

VI республиканский турнир по торфяному футболу

Яркие моменты спартакиады руководящих работников

IX фестиваль «Беларусиада»

V Республиканский турнир по торфянному футболу

Медиагалерея

Федерация профсоюзов Беларуси.

Мы — вместе!

ГлавнаяНовостиУ кадры – Беларусь: падведзены вынікі народнага фотаконкурсу «Радзіма»
28 декабря 2018

У кадры – Беларусь: падведзены вынікі народнага фотаконкурсу «Радзіма»

Усяго ў конкурсе, прысвечаным Году малой радзімы, узялі ўдзел больш за 800 чалавек. Прафесійнае журы ацэньвала здымкі ў трох намінацыях па арыгінальнасці сюжету і мастацкай якасці.

Лепшую пейзажную замалёўку – «Бусел на захадзе сонца» – даслаў Сяргей Святлоў. Другое месца ў гэтай жа намінацыі прысуджана Кацярыне Сяйновай («Звілістая стужка ракі»), трэцяе – Дзіяне Лысянок («Ноч у старым горадзе»).

У намінацыі «Традыцыі і побыт» большасць галасоў была аддадзена Людміле Высоцкай і яе здымку «Бабуля, навучы!». Наступнай стала Яўгенія Малевіч («Шчаслівая маці»), трэцяе месца ў Алены Жукоўскай («Беларусь тое, што нас аб 'ядноўвае»).

У намінацыі «Чалавек працы» сімпатыі конкурснай камісіі размеркаваліся наступным чынам: «золата» – у здымка з сімвалічнай назвай «Ніці поспеху» Андрэя Марцінкевіча, «срэбра» атрымала Надзея Хацкевіч і яе фота «На ўроку роднай мовы», «бронзу» – Дзіна Хутарная («Каваль нашага часу»).

Выбраць яшчэ адзін лепшы здымак мог кожны з нас пры дапамозе інтэрнэт-галасавання. Карыстальнікі Сеткі аддалі перавагу фотаздымку Віктара Мялешкі «Копысь. Дняпро. Александрыя».

Убачыць работы фіналістаў можна на інфармацыйным партале 1prof.by, а таксама ў спецыяльным альбоме, які чакае выдання. Пераможцы атрымаюць падарункі ад Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і партнёраў мерапрыемства.

Информация с портала 1prof.by